Выстава "Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна"

Апублiкавана: 02 чэрвеня 2025 Афiша Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

Часовая выстава "Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна" адкрыецца 6 чэрвеня ў Музеі гісторыі беларускага кіно.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены рэдкія рукапісы, афішы да тэатральных пастановак, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай Дударава, сцэнарыі і фатаграфіі са здымкаў фільмаў, якія прадэманструюць яго ўклад у беларускае кіно.